Беларусь мая дарагая,

прыйшоў чарговы прыгнёт.

Чаму ж так нябёсы рашаюць,

каб з пакут не вылазіў народ?

Нам белыя крылы зламілі,

гонар кінулі ў гразь,

крывею зямлю ахрысьцілі,

за што? Не магу адказаць.

Уперад, браты-беларусы,

узьнімем Радзіму з калень!

Мы спынім чарговыя сьлёзы,

і разам пакрочым далей.

Я веру – ня ўсё назаўсёды,

вось хутка засьвеціць прамень.

Свабоднага сонца, якое

Так доўга хавалася ў цень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?