Вызвалены 28 чэрвеня з СІЗА на Валадарскага Уладзімір Румянцаў паразмаўляў з карэспандэнтам «Нашай Нівы».

Уладзімір Румянцаў, фота Сяргея Гудзіліна.

Уладзімір Румянцаў, фота Сяргея Гудзіліна.

«Вербаваць мяне не спрабавалі. Нават праз сукамернікаў нічога падобнага не адбывалася.

Вядома, адчуваў абсурднасць свайго зняволення. У абавязках мяне як вайскоўца, удасканальваць сваю вывучку і баявое майстэрства, а, груба кажучы, мяне ледзь не пасадзілі за гэта.

У СІЗА ні з кім не перасякаўся. Уся сутнасць ізалятара заключаецца ў тым, каб ніхто ні з кім не бачыўся. У камеры трэніраваўся, падтрымліваў форму: адціскаўся, прэс качаў. На прагулку вадзілі раз у дзень на гадзіну.

Пра справу пакуль нічога казаць не магу. Са мной сядзелі розныя людзі: за махлярства, аліменты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?