Выбуховай хваляй ад здарэньня 4 ліпеня стала накрываць беларускі бізнэс.

Як стала вядома «Беларускаму партызану», арыштавана больш за дзесяць супрацоўнікаў фірмы ««Уладімпарт», якая займаецца пастаўкамі прадуктаў харчаваньня ў Беларусь. У тым ліку й злашчаснага соку «Садочок», у пакеце з‑пад якога было схаванае выбуховае прыстасаваньне.

Ня выключана, што паралельна з праверкай па выбуху 4 ліпеня выявілі нейкія парушэньні па імпарце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0