Некаторы час 44-гадовы замежны грамадзянін жыў у Ракаве на Валожыншчыне. Тут сустрэў каханне і здзейсніў шмат адміністрацыйных правапарушэнняў.

За адно з такіх парушэнняў яго ў сакавіку дэпартавалі на радзіму. Аднак у Беларусі засталася каханая, мясцовая жыхарка Ракава.

Мужчына і жанчына перапісваліся, тэлефанавалі адзін аднаму. І нарэшце вырашылі пажаніцца. Для гэтага абралі горад у Смаленскай вобласці, куды 30 мая прыехалі жаніх і нявеста.

Шлюб зарэгістравалі, і мужчына пачаў збірацца на радзіму жонкі. Жанчына адгаворвала яго, казала, што ехаць нельга, бо гэта незаконна.

Аднак малады муж не паслухаўся і 31 мая прыехаў у Ракаў, для таго каб адзначыць сямейную ўрачыстасць са сваякамі жонкі. Праз пару дзён ён збіраўся з'ехаць на радзіму.

Але ў гэты ж дзень у сям'ю з праверкай прыйшла сацыяльная служба са школы. У жанчыны ёсць дзеці-школьнікі. У складзе службы быў участковы міліцыянер.

Убачыўшы падазронага мужчыну, ён папрасіў прад'явіць дакументы. Такім чынам удалося высветліць, што мужчына прыехаў у Беларусь незаконна. Справу накіравалі ў суд. Цяпер за парушэнне тэрміну ўезда замежніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?