У Пінску грузавік сутыкнуўся са службовым аўтамабілем міліцыі, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Тут і ніжэй фота: vk.com/pinskislove

Аварыя адбылася сёння каля 5.40. На скрыжаванні вуліц Бялова і Завальнай сутыкнуліся грузавы аўтамабіль «Мерседэс» і службовы ВАЗ-21310. За рулём грузавіка знаходзіўся жыхар Століна 1972 года нараджэння, які не пацярпеў. Міліцэйскай машынай кіраваў 22-гадовы пінчук. Малады чалавек шпіталізаваны.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0