За парушэнне правілаў знаходжання ў памежнай зоне непадалёк ад дзяржаўнай мяжы 19 жніўня брэсцкія пагранічнікі затрымалі трох грамадзян Беларусі.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у ходзе праверкі ўстаноўлена, што затрыманыя знаходзіліся ў пагранзоне з мэтай збору дзікарослых канопляў. Усяго ў парушальнікаў пагранічнага рэжыму было канфіскавана 4,5 кг гэтай расліны.