Дэлегацыя расійскіх дэсантнікаў на чале з камандуючым Паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі генерал-палкоўнікам Андрэем Сердзюковым накіравалася ў Беларусь для абмену вопытам у арганізацыі баявой падрыхтоўкі. Пра гэта ў суботу паведаміў дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны Расіі.
«У ходзе работы дэлегацыя расійскіх вайсковых экспертаў наведае шэраг вайсковых часцей сіл спецыяльных аперацый узброеных сіл Беларусі, а таксама возьме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню незалежнасці Рэспублікі», - цытуе паведамленне ТАСС.
Акрамя таго, падчас візіту Сердзюкоў плануе правесці рабочую сустрэчу з камандуючым сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі.
Візіт будзе доўжыцца да 4 ліпеня.