Цнянскае вадасховішча і прылеглая да яго тэрыторыя прызнаныя зонай, свабоднай ад курэння, паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» 1 ліпеня ва час прамой лініі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ала Санкоўская.

- У адпаведнасці з рашэннем адміністрацыі вадаём і прылеглыя да яго тэрыторыі разам з ляснымі масівамі прызнаныя зонай, свабоднай ад курэння. Інфармацыя пра забароны ў месцах адпачынку размяшчаецца ў розных месцах, у тым ліку на кабінах для пераапранання. Таксама расставім дадатковыя таблічкі ўжо большага фармату, каб прыцягнуць увагу людзей, - адзначыла першы намеснік кіраўніка адміністрацыі.

Акрамя таго, тут устаноўлены знакі аб забароне выгулу сабак.

- Грамадзяне скардзіліся на тое, што сюды прыходзяць трэніраваць хатніх жывёл. Да нас паступіла ўжо некалькі такіх зваротаў. Сама станавілася сведкай таго, як пад вечар выхаднога дня сабакі без наморднікаў, шворак беглі па веладарожцы ўслед за гаспадарамі, якія рухаліся на роварах, - распавяла Ала Санкоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0