Заур Дадаеў, які абвінавачваецца ў забойстве Барыса Нямцова, заявіў, што не здзяйсняў злачынства. Знаходзячыся ў СІЗА, Дадаеў распавёў, што яго катавалі, на прысяжных ціснулі, а астатнія абвінавачаныя агаварылі сябе.

«Калі б я здзейсніў гэтае злачынства ў імя Алаха, то першы б прызнаўся, - заявіў Заур Дадаеў. - Зразумейце, я афіцэр, я не ідыёт здзяйсняць гэта злачынства прама насупраць Крамля».

Дадаеў распавёў таксама, што пісаў заявы ў пракуратуру, упаўнаважанаму па правах чалавека, каб разбіральніцтва было справядлівым, але дабіцца нічога не змог, бо яго лісты вярталіся яго ж следчаму.

Вердыкт па справе аб забойстве Барыса Нямцова быў вынесены ў Маскоўскім акруговым вайсковым судзе 29 чэрвеня. Прысяжныя прызналі Заура Дадаева і чатырох чалавек, якіх абвінавачванне называла яго саўдзельнікамі, вінаватымі.

Усе абвінавачаныя ў судзе заявілі аб сваёй невінаватасці. Паводле іх словаў, свае першыя паказанні, у якіх яны прызнаваліся ў забойстве, яны далі пад ціскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?