Сёння ў Мінску пад дажджом прайшоў Дзень вышыванкі. Свята ўжо другі год адзначаецца па ініцыятыве Міністэрства культуры, Мінгарвыканкама і БРСМ.

Перад Палацам спорту былі размешчаныя гульнявыя зоны і канцэртная пляцоўка.

А самым галоўным момантам свята стаў імправізаваны арт-парад у нацыянальных строях. Калоны з абласцей і горада Мінска прайшліся па праспекце Пераможцаў, вітаючы ўдзельнікаў.

Замыкалі калону… бонсцікі ў паясах з нацыянальным арнаментам.

Ад уладаў на свяце прысутнічалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр культуры Барыс Святлоў і прадстаўнікі Мінгарвыканкама. Усе ў вышыванках, вядома ж.

Выступае намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Выступае намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Міністр культуры Барыс Святлоў.

Міністр культуры Барыс Святлоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?