Сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне паказала месца выбуху.

Сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне паказала месца выбуху.

Нападнік-самагубца падарваў свой аўтамабіль у сталіцы Сірыі пасля таго, як быў аточаны паліцыяй, - паведамляе ВВС са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне. Па меншай меры восем чалавек загінулі.

Яшчэ па меншай меры 12 чалавек атрымалі раненні.

Сірыйская паліцыя пераследвала тры аўто, уладальнікаў якіх падазравалі ў тым, што яны рыхтуюць напады. Дзве машыны ўдалося затрымаць і абясшкодзіць выбухоўку, а кіроўца трэцяй машыны падарваў сябе пасля таго, як зразумеў, што аточаны.

Паводле дзяржаўнага тэлебачання, нападнікі планавалі падарваць машыны ў людных месцах сталіцы ў першы працоўны дзень пасля завяршэння Рамадана.

Мясцовы карэспандэнт AFP паведаміў, што пачуў аўтаматную страляніну каля шасці раніцы, а пасля - выбух, ад якога вылецела шкло ў вокнах суседніх дамоў.

Пакуль ніхто не ўзяў адказнасць за напады.

Канфлікт у Сірыі доўжыцца ўжо шэсць гадоў. Сталіца краіны, Дамаск, знаходзіцца пераважна пад кантролем урадавых сіл.

Ад 2011 года, калі ў Сірыі пачаліся антыўрадавыя пратэсты, у канфлікце загінулі больш за 300 тысяч чалавек.

Паводле звестак ААН, каля 5,5 млн сірыйцаў пакінулі краіну, яшчэ 6,3 млн лічацца ўнутрана перамешчанымі асобамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0