Самалёт авіякампаніі Spanair, які выпраўлўяўся на Канарскія астравы, падчас спробы ўзьлёту ў аэрапорце «Барахас» зьехаў з узьлётнай паласы й загарэўся, паведамляе Радыё Свабода .
Паводле апошніх зьвестак, у катастрофе загінулі 153 чалавекі. Уратавацца пашчасьціла толькі 19‑і.
Гэта самая буйная катастрофа ў гішпанскай грамадзянскай авіяцыі за апошнія 20 гадоў. Бартавыя самапісцы ўжо знойдзеныя. У краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба.
Сюжэт SkyNews (па-ангельску) |