На праспэкце Дзяржынскага ля скрыжаваньня з вуліцай Шчорса з 23 да 31 жніўня будзе абмежаваны рух транспарту, паведамляе агенцтва «Мінск‑Навіны».

Дарогу раскапаюць, каб рэканструяваць інжынэрныя сеткі пад ёй.

Яшчэ на адной тлумнай вуліцы — Аранскай — да 1 верасьня будзе яшчэ цяжэй праехаць. Тут ля дому № 24  заплянаваны рамонт чыгуначнага пераезду.

Дзяржаўтаінспэкцыя просіць кіроўцаў знайсьці сабе іншыя маршруты.

Варыянтаў у аўтамабілістаў няшмат: аб’ехаць Дзяржынскага можна па ня дужа камфортных Лібкнехта, Люксембург (з боку цэнтру), Чыгуначнай. З Аранскай варыянтаў яшчэ менш: або па Леніна ды Ўльянаўскай, або па Дзянісаўскай ды Маякоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?