Пацыентам, якому была праведзена аперацыя, аказаўся 49-гадовы Ігар Мельнікаў, які адчуваў моцныя болі ад застарэлага пералому пазванка. У ходзе аперацыі прыладу падключылі непасрэдна да спіннога мозгу. Метад электрастымуляцыі досыць эфектыўны, бо дазваляе пазбегнуць непажаданых пабочных эфектаў у выглядзе ўздзеяння лекаў на печань і ныркі. 

«Нейрастымуляцыя ажыццяўляецца з дапамогай невялікага прыбора-генератара электрычных імпульсаў, які імплантуюць ў вобласць спіннога мозгу. Уся сістэма вонкава не бачная, бо знаходзіцца пад скурай і не абмяжоўвае рухаў пацыента. Перад пастаноўкай пастаяннай нейрастымулюючай сістэмы абавязкова праводзіцца тэставая стымуляцыя, пры якой доктар і сам пацыент могуць пераканацца ў эфектыўнасці стымуляцыі з дапамогай тэставага электрода. Калі на гэтым дасягнуты станоўчы эфект, то нейрастымулятар імплантуюць», — распавёў у інтэрв'ю выданню «Комсомольская правда» Аляксандр Яўгенавіч Якаўлеў, хірург, які кіраваў аперацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0