На скрыншотах: свет вачыма наведвальнікаў крамы «symbal.by» і вачыма супрацоўнікаў СТБ. На першым плане — Павел Белавус.

На скрыншотах: свет вачыма наведвальнікаў крамы «symbal.by» і вачыма супрацоўнікаў СТБ. На першым плане — Павел Белавус.

Здымкі перадачы Сталічнага тэлебачання адбыліся 29 чэрвеня, а ў эфір яна выйшла 2 ліпеня, акурат на «Дзень вышыванкі».

«Я пайшоў на гэта шоу перш за ўсё таму, што звычайна там прадугледжваецца фармат дэбатаў. Мне хацелася расказаць пра нашы праекты, скарыстацца магчымасцю і давесці гледачам, што нельга дзяліць журналістаў і пісьменнікаў на сваіх і чужых, ствараць дні вышыванкі правільныя і няправільныя. Трэба працаваць разам. Тое ж самае можна сказаць пра сімвалы: людзі падзяліліся на бел-чырвона-белых і чырвона-зялёных, і гэта няправільна. Бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» — гэта нашы першыя сімвалы, пад якімі Беларусь атрымала незалежнасць, пад якімі Аляксандр Лукашэнка прымаў прысягу — не трэба пра гэта забывацца», — Павел Белавус не хавае, што расчараваны вынікам свайго дэбюту на дзяржтэлебачанні.

Павел хацеў расказаць у эфіры яшчэ шмат чаго іншага, але мікрафон трапіў яму ў рукі толькі адзін раз. І нават тое, што атрымалася вымавіць, парэзалі. Як і шмат іншых «няправільных» выказванняў ад гасцей-аднадумцаў Белавуса. У кадры ж пра краму Белавуса, акрамя бел-чырвона-белых сцягоў, замазалі украінскі афіцыйны.

Яшчэ раз пра тое, што палічылі не вартым эфіру эстэбэшнікі.

Яшчэ раз пра тое, што палічылі не вартым эфіру эстэбэшнікі.

Спадар Белавус кажа, што пасля гэтага выпадку наўрад ці прыме запрашэнне прыйсці на падобнае дзяржаўнае шоу ў будучыні: «Сюжэт жа атрымаўся цікавы, тэма была актуальная, але ў выніку самі рэдактары СТВ усё сапсавалі».

Дарэчы, гэта ўжо не першы выпадак замазвання прадукцыі symbal.by у СМІ. Год таму цэнзура «Анлайнера» ў артыкуле пра аўтамабільную аварыю не прапусціла на сайт фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, якія вісеў на машыне ў рамках акцыі «БЧБ-мабіль».

У дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання СТБ патлумачыць сітуацыю пакуль не здолелі. Спадзяемся атрымаць каментар пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?