21 ліпеня ў Кіеве адбудзецца ўкраіна-беларускі эканамічны форум пры ўдзеле прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе Гандлёва-прамысловая палата Украіны ў Facebook.

У ходзе мерапрыемства адбудзецца пленарная частка, на якой будзе абмяркоўвацца стан, перспектывы і прыярытэтныя напрамкі ўкраіна-беларускага эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, умовы і перавагі вядзення бізнесу ва Украіне і Беларусі.

«Падчас форуму таксама адбудзецца чарговае пасяджэнне ўкраіна-беларускай кансультатыўнай радыі B2B-перамовы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў Украіны і Беларусі», - гаворыцца ў заяве ГПП Украіны.

Нагадаем, Пятро Парашэнка пабываў у Беларусі з афіцыйным візітам у канцы красавіка 2017 года. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён наведаў Чарнобыльскую АЭС і храм у аграгарадку Ляскавічы, дзе два прэзідэнты запалілі свечкі ў памяць аб ахвярах чарнобыльскай аварыі. Падчас візіту Парашэнка паведаміў, што Лукашэнка прыняў яго запрашэнне наведаць Кіеў летам гэтага года, аднак дакладныя даты візіту не агучваліся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?