Трамвай і легкавы аўтамабіль сутыкнуліся ў цэнтры горада днём 5 ліпеня, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

minsknews.by

Сутыкненне трамвая і машыны адбылося на скрыжаванні пр. Незалежнасці і вул. Казлова. На месцы ДТЗ быў ускладнены рух: сучленены трамвай і аўто занялі мінімум палову скрыжавання.

Абставіны аварыі высвятляюцца. Інцыдэнт адбыўся побач з прыпыначным пунктам, ад якога трамвай і ад'язджаў, і які размешчаны ля самага скрыжавання. Не выключана, што адзін з удзельнікаў аварыі спрабаваў праскочыць перакрыжаванне на забараняючы сігнал святлафора.

У 15:55 рух, у тым ліку трамваяў, быў адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0