У пытанні смяротнага пакарання Беларусь не можа пайсці супраць волі народа, заявіў Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску, паведамляе БелТА.

Фота прэс-службы прэзідэнта

Фота прэс-службы прэзідэнта

— Нас заклікаюць да адмены смяротнага пакарання. Мы гэтыя прапановы чуем, і не толькі чуем. Але супраць волі народа, пераважная частка якога на рэферэндуме выказалася за яго захаванне, ні адна дзяржава пайсці не можа. Ні адна цывілізаваная еўрапейская дзяржава.

Прэзідэнт нагадаў, што адпаведныя прэтэнзіі прад'яўляліся да Беларусі яшчэ на пачатку яе незалежнасці.

— Мы як маладая суверэнная дзяржава прыслухаліся да вашых парадаў — вынеслі гэтае пытанне на рэферэндум і атрымалі вынік. Зараз, каб ад гэтага адмовіцца, патрэбен час. Таму вы, калі ласка, нас не прыспешвайце. Мы ведаем, што гэта такое і якія вашыя патрабаванні. Упэўнены, што мы паступова прыйдзем да рашэння гэтай праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0