Электрастанцыя размешчана ў правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая, яе магутнасць складае 50МВт. Мяркуецца, што калі праект Panda Green Energy будзе завершаны, магутнасць павялічыцца ўдвая, піша TJournal.

United Nations Development Program

Па словах генеральнага дырэктара Panda Green Energy, незвычайны знешні выгляд электрастанцыі можа натхніць маладых кітайцаў і зацікавіць іх пытаннем выкарыстання сонечнай энергіі, а таксама прыцягнуць турыстаў. Цэнтр моладзевай актыўнасці на электрастанцыі, арыентаваны ў асноўным на школьнікаў, будзе падрабязна распавядаць пра перавагі сонечнай энергіі.

Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з праграмай развіцця ААН.

Кампанія спадзяецца пабудаваць электрастанцыі ў форме панды і ў іншых краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Акрамя таго, яна распрацавала праекты, натхнёныя іншымі прадстаўнікамі мясцовай фауны — такімі, як каала або насарог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?