Такую гісторыю расказаў нам адзін з фігурантаў гэтак званай «справы патрыётаў».

«Калі сядзеў у «Амерыканцы», то там жа ні гадзіннікаў, нічога — час вызначалі па курантах на Ратушы. А навіны адкуль браць? Толькі падчас шпацыру. Але адміністрацыя робіць так, каб зняволеныя не кантактавалі паміж сабой — вельмі гучна робіцца музыка, словаў суседа амаль не разабраць. Грае радыё. І іронія ў тым — не ведаю, нават, супадзенне гэта ці не, — што ў час шпацыраў па радыё пачынала «лабаць» песня «Легіён» беларускага гурту BY Effect. Там прыпеў вельмі моцны, словы кшталту «Оружие в чехле, ты осторожен, как зверь», «Размеренным шагом ступает легион». І як толькі прыпеў пачынае граць, акцэнт на «Легіён», і ўсе зэкі такія: «О-о-о-о!». І нашыя вартавыя адразу давай пераключаць хвалю. Ва ўмовах гэтага Дня сурка такая забава, свядомы ці несвядомы тролінг. Ведаеце, смешна было, калі больш няма з чаго смяяцца… Яшчэ, бывала, песня «Наўцілуса Пампіліуса» «Хлоп-хлоп» грала падчас прагулак, яе таксама пераключалі», — расказаў нам адзін з «легіянераў». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?