Арабскія краіны працягнуць байкатаваць Катар, які адказаў адмовай на выстаўлены яму ультыматум. Пра гэта было абвешчана на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Саудаўскай Аравіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), Туніса і Егіпта, якая прайшла ў Каіры, паведамляе ВВС.

Удзельнікі сустрэчы заявілі, што адмоўны адказ Катара «сведчыць аб неразуменні ім усёй сур'ёзнасці і небяспекі сітуацыі», і выказалі шкадаванне з гэтай нагоды.

Як заявіў кіраўнік саудаўскага МЗС Адэль аль-Джубэйр, аб дадатковых мерах у дачыненні да Дохі будзе абвешчана пасля кансультацый, «у зручны час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?