Вільні не ўдалося прыняць рэзалюцыю з крытыкай будаўніцтва АЭС у Астраўцы на Парламенцкай асамблеі АБСЕ, што праходзіць у Мінску.

Прапанову зняць праект рэзалюцыі з парадку дня падаў шведскі сацыял-дэмакрат Кент Гарстэд. 20 краінаў падтрымалі яго прапанову, 29 устрымаліся, а 8 галасавалі супраць на паседжанні Сталага камітэта, які зацвярджае парадак дня.

Кіраўнік літоўскай дэлегацыі назваў прапанову шведаў «адчувальным ударам ад партнёраў», паведамляе агенцтва BNS.

«Лукашэнка абыграў Літву на Парламенцкай асамблеі АБСЕ», — так у сябе ў фэйсбуку адкаментаваў гэты факт журналіст Анджэй Пачобут.

Гарстэд узначальвае камісію ПА АБСЕ па Беларусі. Як і многія сацыял-дэмакраты, ён таксама быў заўважаны ў мяккім стаўленні да Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?