Нацыянальная кампанія «Белавія» павялічвае колькасьць рэйсаў зь Менску ў Тбілісі. Пра гэта паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара «Белавія» па маркетынгу і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Ігар Чаргінец.

Раней выконваліся тры рэйсы на тыдзень, зь 7 верасьня 2008 года будзе чатыры. Вылет зь Менску — па серадах, чацьвяргах, суботах і нядзелях у 23.40; прыбыцьцё ў Тбілісі — на наступныя суткі ў 3.35 (па мясцовым часе). Назад па панядзелках, чацьвяргах, пятніцах і нядзелях арганізуецца вылет з Тбілісі ў 4.35; прыбыцьцё ў Менск — у 6.30. Усе рэйсы будуць выконвацца на самалёце «Боінг 737/500».

«На гэтым маршруце вельмі вялікі пасажырапаток, таму і прынятае камэрцыйнае рашэньне аб павелічэньні колькасьці рэйсаў», — патлумачыў І.Чаргінец. Апрача гэтага, паводле яго слоў, «адкрыцьцё дадатковай частаты палётаў паміж Беларусьсю і Грузіяй дае і новыя магчымасьці транзытным пасажырам цераз аэрапорт «Мінск».

«Белавія» таксама выконвае чартэрны рэйс ў Батумі адзін раз на тыдзень. Час вылету зь Менску — 22.00 у панядзелак, прыбыцьцё ў Батумі — 1.30 (па мясцовым часе) у аўторак; назад па аўторках вылет з Батумі ў 2.30, прыбыцьцё ў Мінск — у 4.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?