Пяць чалавек памерлі ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы ад атручэньня няяснай этыялёгіі.
Як паведамілі ў МУС Беларусі, 21 жніўня жыхары райцэнтру і найбліжэйшых населеных пунктаў былі дастаўлены ў лячэбную ўстанову без прытомнасьці з палігона цьвёрдых бытавых адходаў, што непадалёк ад вёскі Бабіна. Старэйшай з пацярпелых было 48 гадоў, малодшаму — 24 гады.
Канфіскавана плястыкавая пяцілітровая ёмістасьць з 0,5 л неўстаноўленай вадкасьці, якая накіравана на экспэртызу.