Найбольшы ў Польшчы мурал, інспіраваны народным мастацтвам, паўстае ў Беластоку. Гэта чарговая акцыя ў межах кампаніі Ваяводскага асяродка анімацыі культуры Folk on the Street. Мурал стварае мастацкая група «ТАКТАК» з Беларусі. Яны выкарыстоўвуюць узор двухасноўнай тканіны «Выпяканне хлеба» мастачкі Люцыны Кэндзерскай з Васількава. Мастакі намалявалі падобны мурал у Карыціне, кажа сябра групы «ТАКТАК» Аляксандр:
— Мы ўзялі за аснову працу адной з майстрыц. Так вось атрымалася. Там таксама ўсё было на традыцыі падвойнага ткацтва з Падляшша.
Мурал беларускай групы «ТАКТАК» можна будзе ўбачыць цалкам напрыканцы тыдня на сцяне будынка па вуліцы Радзыміньскай, 18 у Беластоку.