Афіцыйная цырымонія адкрыцця візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску пройдзе 14 ліпеня, паведамляе БелТА.

Установа знаходзіцца па адрасе вул. Кальварыйская, 42. Прымаць дакументы на візу тут пачалі яшчэ да афіцыйнага адкрыцця.

Акрамя візавага збору 60 еўра (для дзяцей ад 6 да 12 гадоў — 35 еўра, дзеці да 6 гадоў вызваляюцца ад яго выплаты), за апрацоўку дакументаў трэба заплаціць сэрвісны збор памерам 15 еўра. Візавы і сэрвісны зборы аплачваюцца толькі ў беларускіх рублях.

Разглядаць дакументы на візу будуць ад 7 рабочых дзён. Прыём і выдача дакументаў - з 9.00 да 16.00 з панядзелка па пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0