Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць гандлёвае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах замежнай палітыкі Беларусі на сучасным этапе.

«Трэба вызначыць не толькі групы, але тавары, якія мы будзем заўтра прадаваць у Еўрасаюз. Вызначце і давядзіце на наступны год», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць адпаведнае пытанне на кантроль у МЗС, Адміністрацыю прэзідэнта і Апарат урада, каб ён быў рэалізаваны. «Толькі так мы зможам прарвацца на гэты рынак, — падкрэсліў беларускі лідар. — Нельга ўпусціць момант. Трэба літаральна угрызацца ў еўрапейскі рынак, які з'яўляецца найбольш плацежаздольным і тэхналагічным. І гэта задача для ўсіх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?