• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
Фота 2 з 4

Міхалоўскія ў 1929 годзе… 

12.07.2017 / 09:22

Гэта трэба чытаць: жанчына раскапала дакументы пра дэпартацыю ў Расію сям'і свайго дзеда з-пад Слуцка

Лёс сваёй сям'і, сасланай са Случчыны на Урал, апісвае Святлана Міхалоўская. Яе расповед апублікаваны на сайце Беларускага дакументацыйнага цэнтра.

Гэта мой дзед, Васіль Міхалоўскі (1896—1959), які ў 1930 г. быў «раскулачаны» і высланы з сям’ёю ў Пермскі край.

Дзядуля, акрамя сялянскай працы, мог добра сталярыць і хораша вырабляў мэблю. Пэўна, сядзіць ён на крайчыку крэсла, каб добра было відаць прыгожую рэч, створаную ўласнымі рукамі. На двары 1947 год — прайшло 17 самых цяжкіх гадоў яго жыцця, наперадзе — самотнае, але ўсё роўна радаснае вяртанне на радзіму.

На жаль, вяртацца пашчасціла толькі яму аднаму: не стрываўшы нягод высылкі, назаўсёды засталася ляжаць у камяністай уральскай зямлі каля чыгуначнай станцыі са смешнай назвай Палавінка жонка Алена.

Дзеці ж, скончыўшы сярэднюю школу, разляцеліся ў розныя бакі, каб вучыцца далей. Дзеду Васілю засталіся толькі ўспаміны і пытанні, якія амаль кожную ноч не давалі спаць: чаму менавіта яго сям’ю з роднага засценка Смольгава, выкінуўшы з хаты і адабраўшы ўсю маёмасць, улада закінула ажно на Урал? Ці ёсць у гэтым яго асабістая віна?

На жаль, ён не дачакаў моманту, калі дзяржава (праз 62 гады!), 16 сакавіка 1992 года, пацвердзіла, што ў 1930 годзе зрабіла дзеда Васіля (у той час яму было 34 гады), яго жонку Алену (32 гады), а таксама іхніх дзяцей: Уладзімера (9 гадоў), Зінаіду (6 гадоў) і Алімпіяду (2 года) — без віны вінаватымі, пакаранымі ў адсутнасці злачынства.

З самага дзяцінства я таксама адчувала сябе рэпрэсаванай, бо ў мяне адабралі магчымасць вандровак на вакацыях у «сваю» вёску, якую мела большасць маіх сяброў, адабралі асалоду адчуваць на сваёй галаве пяшчотны дотык бабуліных рук, слухаць цікавыя аповяды дзеда і бабулі пра мінулае на мове, якая павінна была стаць для мяне роднай.

Бабулю я наогул ніколі не бачыла — яна не дажыла да майго з’яўлення на свет.

Міхалоўскія ў 1929 годзе… 

Увесь час мне хацелася даведацца: за што былі высланыя мае продкі? Слухала рэдкія згадкі пра тое свайго бацькі, расказы дзвюх сваіх цётачак.

Яны тлумачылі мне, што высылка сям’і адбылася з прычыны адмовы дзеда Васіля ўступіць у калгас. Быццам бы дзед нават адхіліў прапанову ўзначаліць яго — такім было сямейнае паданне.

У пошуках адказаў на свае пытанні я апынулася ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці (ДАМВ). Там я знайшла і дакладную дату высылкі — 11 сакавіка 1930 г.

З моманту першага наведвання архіва прайшло ўжо некалькі год, але тэма мяне «не адпускае». Калі раней уражвалі дробныя дэталі, то цяпер хочацца зразумець агульныя заканамернасці мерапрыемства, названага «раскулачваннем».

У маштабах тагачаснай дзяржавы раптоўная пераробка сельскай гаспадаркі з індывідуальнай на калектыўную (пакінем надалей развагі пра эканамічную мэтазгоднасць мерапрыемства), якая патрабавала перадусім паступовай ломкі псіхалогіі селяніна — гэта пераробка здзяйснялася без папярэдняй падрыхтоўкі, літаральна цягам некалькіх тыдняў, ужо звыклымі для бальшавікоў метадамі: нязгодных прымусіць — выслаць — расстраляць. «Цалкам сакрэтная» пастанова Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 30 студзеня 1930 г. «О мероприятиях по ликвидации кулацких хозяйств в районах сплошной коллективизации» сталася першым каменем, які, паскораны «энтузіязмам» некаторых выканаўцаў на месцах, абрынуў на сем’і заможных сялян — так званых «кулакоў» — лавіну рэпрэсіяў.

Паколькі расшыфроўкі, т.б. юрыдычнага тэрміна «кулак» не існавала, у кожнай мясцовасці крытэры былі свае. На Случчыне «кулацкай» лічылася гаспадарка, у якой было больш за 6 дзесяцін зямлі. Пры гэтым можна згадаць, што ў 1910 годзе, калі смольгаўскім «адвечным чыншавікам» (таксама, як і сялянам у 1861 годзе) «крыважэрац»-цар нарэшце дазволіў выкупіць іхнія зямельныя надзелы, якімі яны карысталіся спрадвеку, памер гэтых надзелаў вагаўся паміж 11 і 25 дзесяцінамі (гектарамі). У спісе землеўладальнікаў 1911—1914 гг. былі асобы смольгаўцаў, якія мелі і больш буйныя землеўладанні, але гэта ўжо была куплёная імі зямля. Паколькі ў 1917 годзе знакамітым «Дэкрэтам аб зямлі» прыватная ўласнасць на зямлю была скасаваная, гэтыя абшары ў момант сталіся нічыімі.

Колькі ж зямлі было ў майго дзеда, прозвішча якога ўва ўсіх спісах смольгаўцаў, якія тычацца пазбаўлення выбарчых правоў ці раскулачвання, стаіць нумарам першым? Дзед вярнуўся дадому з Першай сусветнай у 1918 годзе. А год таму, у 1917-м, у перапісным бланку Сельскагаспадарчага перапісу 1917 года зафіксавана, што ў хаце заставаліся ягоная маці і малодшая сястра, і зямлі ў іх наогул не было, а была толькі хатняя жывёла і агарод. То бок у 1930 годзе дзед мог мець толькі тую зямлю, якую атрымаў у карыстанне ад савецкай улады. У дакументах Любанскага райвыканкама я гэтай лічбы так і не знайшла, яе можна вызначыць толькі ўскосна, разглядаючы пратаколы пасяджэнняў прэзідыума і фракцыі Любанскага райвыканкама аб канфіскацыі маёмасці кулацкіх гаспадарак. У дзвюх з гэных пратаколаў маёмасць кожнага кулака пералічана падрабязна, пры гэтым у кожнай з гаспадарак мелася ад трох да дзесяці дзесяцін пахаці. Дарэчы, з гэтых пералікаў вынікае, што зусім не плошча ворыва была крытэрам «кулацкасці», а ўжыванне ў гаспадарцы наёмнай працы і стаўленне гаспадара да «правадзімых мерапрыемств».

У 1930-м годзе ў склад Любанскага раёна ўваходзілі дзесяць сельсаветаў: Юшкаўскі (да якога належаў Смольгаў), Асавецкі, Мала-Гарадзячыцкі, Ніжынскі, Рачэньскі, Рэдкаўскі, Слабодскі, Тальскі, Турокскі і Яменскі.

Стандартная працэдура раскулачвання была прынамсі такая: спачатку сельсавет (вядома ж, пасля «рэактыўнага штуршку» зверху) накіроўваў у райвыканкам «хадайніцтва аб раскулачванні» (уступная частка ўсіх хадайніцтваў напісана аднолькавымі фразамі — па адзіным ўзоры) з пералічэннем прозвішчаў кулакоў. Наступным днём РВК на пасяджэнні разглядаў і задавольваў гэтае хадайніцтва. Такім чынам імітавалася, што мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве знізу (божачкі, колькі ж разоў за сваё жыццё я бачыла гэткую ж імітацыю!). З дзесяці маючых быць хадайніцтваў мною знойдзена восем, няма іх толькі па Слабодскім і Рэдкаўскім сельскіх саветах.

Мерапрыемства пад назвай «раскулачванне» складалася з двух пунктаў: першы — канфіскацыя ўсёй маёмасці — ад хаты да посуду, другі — высяленне за межы БССР.

У хадайніцтвах Юшкаўскага, Асавецкага і Яменскага сельсаветаў ёсць толькі першы пункт, а ў хадайніцтвах астатніх пяці сельсаветаў ёсць і другі пункт — просьба аб высяленні кулакоў за межы БССР.

Здаецца, што можа быць цікавага ў рэакцыі РВК на хадайніцтвы сельсаветаў? Цікавае тое, што на розныя просьбы (толькі канфіскацыя ці канфіскацыя і высяленне за межы БССР) РВК адказвае аднолькава: хадайніцтва аб канфіскацыі задаволіць. Пра высяленне за межы БССР — у выканкамаўскіх пратаколах няма ніводінага слоўца. Пэўна, што высяляць — гэта была справа зусім іншай, вышэйшай установы, у бок якой РВК не адважыўся нават дыхнуць. Але ўсё ж ёсць у выканкамаўскай тэчцы адзіны дакумент, які тычыцца непасрэдна высялення: чарнавік пратакола (без нумара) пасяджэння прэзідыума і фракцыі РВК ад 5 сакавіка 1930 г., прысвечанага непасрэдна арганізацыі высялення кулакоў. Пасяджэнне пачалося з разгляду спісаў на высяленне, але самі спісы да дакумента не прыкладзеныя (мяркую, што яны былі сакрэтнымі, як і «цалкам сакрэтная» пастанова ЦК ВКП(б) ад 30 студзеня 1930 г. «О мероприятиях по ликвидации кулацких хозяйств…»). Любанскі РВК чамусьці вырашыў дадаць у гэтыя спісы яшчэ 13 чалавек з Яменскага, Рэдкаўскага і Рачэньскага сельсаветаў. Не, не дадаць, а «прасіць акруговую тройку ўключыць (іх) у спісы на высяленне па 2-й катэгорыі». Вось і знайшлася тая ўстанова, якой так баяўся РВК… Любанскі раён адміністратыўна ўваходзіў у склад Бабруйскай акругі. Бабруйская «тройка» — па-за судовая інстанцыя крымінальнага пераследу — у складзе: кіраўніка акруговага АДПУ, сакратара акруговага камітэта партыі і пракурора — і вырашала лёсы любанскіх сялян. Нагадаю, што ўсе яны высяляліся ў адміністратыўным парадку, то бок крымінальнай віны за імі не было.

Іншыя згадкі пра высяленне і выселеных асоб можна знайсці ў спісах канфіскаванай кулацкай маёмасці і выкарыстанні будынкаў кулакоў, выселеных за межы БССР, спісанні запазычанасці высланых па падатках і страхавых выплатах. Там жа знаходзім і яшчэ адну дату: другое мерапрыемства па высяленні кулакоў адбылося 28 красавіка 1930 г.

Вернемся да дзеда Васіля. Па-першае, адзначым: да гонару Юшкаўскага сельсавета — апошні не хадайнічаў перад РВК аб яго высяленні. Мяркую, што, паколькі пастанова аб раскулачванні ўтрымлівала дакладную лічбу прапанаваных да высялення з БССР, на Любанскі раён была «спушчана» таксама дакладная лічба, для дасягнення якой «ахвяры» павінны былі вылучацца з кожнага сельсавета. А дзед у спісах быў першым нумарам — хутчэй за ўсё, ён апынуўся сярод выселеных «аўтаматам».

Па-другое, вышэйзгаданая пастанова прадугледжвала і забарону прымаць у калгас кулакоў. Вось і развянчанне сямейнага падання…

Урэшце ва ўладаў атрымалася абсурднае мерапрыемства па знішчэнні найлепшай, паспяховай, працавітай і працаздольнай часткі сялян, якая забяспечвала патрэбы дзяржавы ў хлебе, што адгукнулася голадам у дзяржаве ў 1932—1933 гг.

Здавалася б, пасля такой «татальнай зачысткі» ўсе астатнія павінны былі неадкладна запісацца ў калгас. Але, па інфармацыі з сайта «Любаншчына», пасля правядзення «мерапрыемстваў» застрашаны народ не надта пабег запісвацца ў калгасы: у сакавіку 1930 г. на пасяджэнні Рачэнскай партыйнай ячэйкі па падвядзенні вынікаў калектывізацыі былі адзначаны нізкія тэмпы работы. Па Юшкавіцкім сельскім савеце з 668 сялянскіх гаспадарак у калгасы ўступілі 208, па Рачэнскім з 1100 — 362.

Як жа адбывалася высяленне?

Звернемся зноў да згаданага пратаколу без нумара ад 5 сакавіка 1930 года, напісанага (не друкаванага, як іншыя) з нагоды «зацверджаньня сьпісаў на высяленьне кулацкіх гаспадарак» (чаму гаспадарак, высялялі ж людзей?). Асоба, якая пісала гэты пратакол, была моцна ўзбуджана, вельмі нервавалася і спяшалася: зашмат памылак і закрэсліванняў, руская і беларуская мова пераблытаныя, некаторыя словы немагчыма прачытаць, некаторыя стаяць не ў тым склоне. Адчуванне такое, што чалавек разумеў, што ладзіцца брудная справа, злачынства супраць нявінных людзей.

«Аб’явіць высяляемым кулакам за тры дні да высялення…»

Гэта хлусня: дзед Васіль у дзень высялення з раніцы паехаў дапамагаць ладзіць хату ў суседнюю вёску — там і быў затрыманы і дастаўлены на чыгуначную станцыю ва Урэччы, дзе сустрэўся з жонкай і дзецьмі. Мяркуючы па гэтым, ён не атрымліваў ніякага афіцыйнага папярэджання.

«Увіду аддаленасці М.Гарадзячыцкага і Ніжынскага (маюцца на ўвазе сельсаветы) зрабіць адпачынак на 2 (лічба многа разоў перакрэслена й зноўку падмалявана) 1 часа у м.Любані…»

Бачна, што сябры Любанскага райвыканкама надта баяліся, каб іх не западозрылі ў спачуванні высланым. Але ж коням патрэбен адпачынак, вада і ежа, коні ж — па-за палітыкай. Ад Ніжына да Урэчча праз Любань — больш за 50 км, трэба рабіць прыпынак. Ад Смольгава да Урэчча — прыкладна 25 км, дарога напрасткі, у Любань можна не заязджаць.

«Прапанаваць т.Лазевулькину [? неразб.] з… 11/3 ночью забяспечыць карэл [караул?] на …пункце, т.Стоцкаму к гэтаму часу атайміць народам…»

Гледзячы на гэтую дату, можна ўявіць, што цягнік на чыгуначнай станцыі павінен быў чакаць высяленцаў 12 сакавіка. Значыцца, выкідванне людзей з уласных дамоў пачалося раніцай 11 сакавіка, адначасова ва ўсіх населеных пунктах Любанскага раёна. Цікава, колькі часу давалі сем’ям, каб сабрацца? Мае распавядалі, што збіраліся літаральна хвіліны, паехалі, у чым былі. Уяўляю сабе гэты ранішні адчайны лямант жанок і плач дзетак, які гучаў 11 сакавіка над любанскімі вёскамі…

Чамусьці здаецца, што было цудоўнае вясновае сонечнае надвор’е, ціўкалі сагрэтыя першым сонейкам птушачкі, але ж на гэта ніхто не зважаў… Цягнуліся сані па друзлым сакавіцкім снезе, наўрад ці шпарчэй за хуткасць пешага чалавека. Затуманенымі ад слёз позіркамі развітваліся высяленцы з роднымі абшарамі: адчувалі, што не ўсім давядзецца вярнуцца на радзіму. Даехалі да Урэчча толькі надвячоркам. Дзе бавілі халодную ноч? Што ўяўляў сабою гэты «пункт», ці быў хаця які дах над галавой? А мо аглушаныя нечаканай бядой сяляне, прытуліўшы да сябе дзяцей, дрыжэлі ад начнога марозу на плошчы на падводах, пад позіркамі спачування сагнаных сюды дзеля «атаймлення» людзей?

Мною ўжо прыгадвалася, што па папярэднім пратаколе, ад 9 лютага, у спісе раскулачаных па Юшкаўскім сельсавеце было дзесяць смольгаўскіх сем’яў. Сасланыя ж былі толькі дзве сям’і: мае Міхалоўскія ды Тарасевічы. Астатнія сем’і «пайшлі па трэцяй катэгорыі» — у іх адабралі маёмасць і выгналі са сваіх хат (перасялілі ў бяднейшыя).

Нягледзячы на тое, што ў былым засценку Смольгава змяніліся ўжо тры пакаленні, ад сённяшніх жыхароў можна яшчэ пачуць згадкі пра тое, як «кулачылі».

Вось аповяд жыхара Смольгава Лаханскага пра раскулачванне яго прадзеда Тарасевіча: «Як прыйшлі яго раскулачваць, дык ён заслабнуў, на пячы ляжаў, дык гэтыя Вусік, ды Собаль, ды Бондар за яго — ды ўзялі паўкош, ды вынеслі, пад плот паставілі, паўкош наклалі саломы і яго вынеслі, хату замкнулі і пайшлі. Дык яго забраў сын туды, дзе мы жылі, дык ён тыдзень пражыў дый памёр».

З маёй размовы з сынам першага старшыні смольгаўскага калгаса Вусам М.І.: «…спачатку жылі ў сваёй хаце, потым пераехалі ў Вялікі Смольгаў — там шмат добрых хат стаялі пустыя…»

Былы жыхар Смольгава Лапкоўскі Н.І распавядае, што выгнаныя кулакі, праходзячы каля сваёй былой хаты, бачылі, як дзеці новых гаспадароў, ускочыўшы на падваконнікі, старанна паказваюць ім праз шкло свае голыя дупкі.

У дакументах райвыканкама няма ні адзінага слова аб мерапрыемствах па ўладкаванні тых сямей, лёсе тых, каго высялялі ў межах сельсавета, «па трэцяй катэгорыі». Сем’і выкідвалі на вуліцу, адабраўшы літаральна ўсё, і іхні далейшы лёс нікога не цікавіў. Праўда, сустракаюцца адзінкавыя выпадкі разгляду спраў аб вяртанні маёмасці. Напрыклад: пры высяленні сына за межы БССР засталася маці, якая прасіла вярнуць частку маёмасці. Адмова — хай жыве з другім, нераскулачаным сынам. Ці з такой жа просьбай звярталася жонка, якая не паехала за мужам у ссылку. Адмова — яна ж з мужам развялася, каб пазбегнуць раскулачвання, дык цяпер раскулачанай не лічыцца. Ёсць выпадак станоўчага адказу на просьбу яшчэ адной кабеты, якая засталася з двума малымі — ёй вярнулі карову.

Сярод дакументаў РВК мне нечакана сустрэліся тры няўручаныя позвы, тры самотныя пажаўцелыя папяровыя аркушыкі, дбайна падшытыя ў тэчцы па прызыве ў войска хлопцаў 1908 года нараджэння. Адрас і прозвішча на адным з іх здаюцца знаёмымі: «д.Смольгов Юшковского с/с, Тарасевичу Стефану Григорьевичу». На кожнай з трох жоўтых паперак — кароткі вырак: «высланы»…

Так, мае цётачкі ўспаміналі, што ехалі на Урал яны ў адным вагоне са смольгаўскімі Тарасевічамі, але не ўдакладнялі, менавіта з якімі (у Смольгаве было раскулачана шэсць сем'яў Тарасевічаў).

У адсутнасці даступных звычайнаму даследчыку дакументаў (размова ідзе пра спісы на высяленне па другой катэгорыі, якія зацвердзіла «акруговая тройка» — дарэчы, дзе яны зараз захоўваюцца?) гэтая паперка з’яўляецца, па сутнасці, адзіным дакументам, які пацвярджае высылку сям’і менавіта Рыгора Палікарпавіча Тарасевіча 1872 г.н., які разам з сынам Сцяпанам 1908 г.н. і жонкай Марыяю ўнесены ў спіс асоб, пазбаўленых выбарчых правоў, як «кулацкая гаспадарка, ужываючая наём працы». Гэта важна, паколькі ў кнізе «Памяць» Любанскага раёна памылкова адзначана, што разам з маім дзедам раскулачана і выслана была сям’я Андрэя Варламавіча Тарасевіча, арыштаванага 27 сакавіка і асуджанага 15 красавіка 1930 г. па «палітычным» артыкуле 72 КК БССР. Так, ён быў высланы, але ў другі час, у другое месца, адзін, без сям’і, якая да 1961 г. жыла ў Смольгаве. Дарэчы, на момант арышту ён быў калгаснікам.

Вернемся зноў да дакументаў Любанскага выканкама з мэтай адказаць на пытанне: ці мог дзед Васіль уступіць у калгас і ўзначаліць яго? Думаю, што чутак на пустым месцы не бывае: магчыма, што ў першыя дні «правадзімых мерапрыемстваў», калі іх арганізатары яшчэ самі не ўцямілі ўсіх правілаў гульні, такая прапанова была яму зроблена. Пра гэта ўскосна сведчыць ліст Юшкаўскага сельсавета Любанскаму выканкаму ад 8 лютага 1930 года аб прыняцці ў калгас заможніка Івана Сцяпанава Заброцкага, з якога бачна, што ў калгас яго спачатку прынялі, а потым папрасілі дазволу на гэта ў райвыканкаме.

Але тыя, хто сядзеў на вяршыні ўлады, памылак не рабілі. З аднаго боку, прызнаных кулакамі забаранялася прымаць у калгасы і іншыя кааператывы. З другога боку, праводзілася палітыка поўнага іх вынішчэння: пазбаўленне права арэнды зямлі, абкладанне неабгрунтавана вялікім індывідуальным падаткам. Тых, у каго атрымлівалася яго сплаціць, абкладалі яшчэ большым, тых, хто не здолеў поўнасцю сплаціць — судзілі за нясплату падаткаў, вырак — накіраванне ў тыя ж ППЛ. За неасцярожна сказанае слова прыпісвалі палітычны артыкул — антысавецкая агітацыя — на разгляд тройкі — ВМП ці ППЛ.

Яшчэ раз гляджу на спіс рэпрэсаваных у 30-я гады смольгаўцаў: 27 чалавек, з іх расстраляных — тры чалавекі, асуджаных на 10 гадоў — што было тоесна расстрэлу — тры чалавекі.

Ува ўсіх выканкамаўскіх «чорных» спісах прозвішча Васіля Міхалоўскага стаяла побач з прозвішчам ягонага швагра, Мікадзіма Тамковіча. Апошняму нейкім чынам удалося ў 1930-м пазбегнуць высялення па другой катэгорыі (падобна на тое, што ў апошні момант яго прозвішча ў спісе было заменена прозвішчам Рыгора Тарасевіча), але за ім усё роўна прыйшлі ў 1933-м (арышт, вырак: 5 гадоў ППЛ), у другі раз — у 1937-м (арышт, вырак: 10 гадоў ППЛ). З апошняга лагера ён не вярнуўся.

Падобны лёс напаткаў і стрыечнага дзядзьку дзеда Васіля, Стэфана Якаўлева Міхалоўскага, уся віна якога была ў тым, што ён быў самым заможным гаспадаром засценку Бярэзінка: арышт у снежні 1929 г. (тры гады высылкі), арышт у верасні 1937 г. (найвышэйшая мера пакарання). Калі б дзед Васіль пазбегнуў ссылкі, яго, безумоўна, чакаў бы падобны лёс.

Вось я і адказала сабе на пытанне аб уступленні дзеда Васіля ў калгас: гэта было немагчыма — нават пры яго жаданні. Як гэта ні дзіўна, але атрымліваецца, што трэба падзякаваць таму, хто тэрмінова вырашыў дадаць прозвішча дзеда Васіля ў спіс высяляных за межы БССР: тым самым ён захаваў дзеду (а, магчыма, і яго сыну — майму бацьку) жыццё.

Вернемся да пастановы Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 30 студзеня 1930 г. Там маецца планаваная колькасць высяляных за межы БССР па 2 катэгорыі — 6—7 тысяч сямей. На пачатак 1930 г. тэрыторыя БССР была падзелена на 111 раёнаў. Вылічым сярэднюю планаваную лічбу па раёне з разліку агульнай колькасці па БССР 7 тысяч сем'яў: 7000: 111 = 63.

І параўнаем з прыблізнай лічбай выселеных у сакавіку-красавіку 1930 г. з Любанскага раёна «кулакоў», прозвішчы якіх (вядома ж, не ўсе) знойдзены мною ў дакументах Любанскага РВК:

Усяго раскулачана — 187 сямей.

З іх раскулачана і выслана за межы БССР — 105.

Як бачым, план быў перавыкананы.

У сакавіку 1992 г. намаганнямі маёй цёткі Зіны — адной з сям’і сасланых Міхалоўскіх — былі атрыманы пяць даведак з УУС Мінаблвыканкама аб рэабілітацыі ўсіх чальцоў сям’і і нават нейкая невялікая сума грошай. У даведцы дзеда ёсць цікавы абзац, з каторага вынікае, што недзе ў нетрах архіваў МУС маецца персанальная справа аб высяленні дзедавай сям’і:

Ці рада я, што сям’я майго дзеда рэабілітаваная? Безумоўна, так! Але, калі я гартаю ў архіве дакументы пра раскулачванне, то чую галасы сотняў і тысяч грамадзян Беларусі, якім дзяржава нізавошта зламала лёс, пазбавіла маёмасці і нават адняла жыцці. Не да помсты заклікаюць яны, але і ціхенькая раздача даведак аб рэабілітацыі не годна іх памяці. Яны жадаюць быць названымі пайменна і пачуць ад прадстаўнікоў дзяржаўнай улады публічнае прызнанне ў гэтым гвалце, прабачэнне і пакаянне. Гэта, найперш за ўсё, патрэбна новаму пакаленню — каб такое ніколі больш не паўтарылася.

Святлана Міхалоўская, bydc.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Палітыка і грамадства
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
На суботні рэйс у Ірак, якім вывозяць мігрантаў, зарэгістраваліся больш за 400 чалавек
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Неверагодна кранальная перапіска: што напісаў Віктар Бабарыка 7-гадоваму хлопчыку
Кныровіч расказаў пра сэксуальнае жыццё ў калоніі. І даў несуцяшальныя прагнозы развіцця палітычнай сітуацыі
Пра што папрасіла Меркель у апошнім відэазвароце на пасадзе канцлера
Журналіст беларускай «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка хоча напісаць кнігу пра тое, як яго пасадзілі за артыкул
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Дызайн еўра зменіцца
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Галоўнае
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
Усяго патроху
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх