У рамках праекта Open air CINEMA у Верхнім горадзе кожныя выхадныя будуць паказваць кіно на адкрытым паветры, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ва УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама.
Першыя карціны можна ўбачыць 14 і 15 ліпеня ў 21:00 па адрасе: вуліца Кірыла і Мяфодзія, 6 (дворык гатэля «Манастырскі»).
14 ліпеня ў праграме — італьянская камедыя 2016 года «Белае віно з Бабудою». Карціна раскажа гісторыю трох братоў, якія атрымалі ў спадчыну маёнтак і вінаграднік Бабудою. Братам бы радавацца такому раскладу, але аказваецца, што за 15 дзён яны павінны знайсці і вярнуць банку 300 тысяч еўра, каб не збанкрутаваць і не страціць сямейны вінаграднік.
15 ліпеня гледачы змогуць паглядзець італьянскія кароткаметражкі. У праграме пад назвай Italian Best Shorts сабраны 7 найлепшых кароткаметражных фільмаў, пераможцаў італьянскіх і еўрапейскіх фестываляў. Гэта маленькія камедыі, драмы, меладрамы, якія акунуць публіку ў атмасферу італьянскай жыцця і прымусяць радавацца, сумаваць, смяяцца і разважаць разам з героямі кінагісторый.
Уваход на мерапрыемствы праекта Open air CINEMA вольны.