Археалагічныя помнікі ў Грэцыі будуць часова закрытыя для наведвання турыстамі ў самыя гарачыя гадзіны дня з-за анамальнай спякоты, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Міністэрства культуры Грэцыі.
wikipedia.org
Археалагічныя помнікі тых рэгіёнаў Грэцыі, дзе чакаецца моцная спякота, зменяць рэжым працы. Яны будуць закрытыя для наведвання з 13.00 да 17.00. Гэтыя турыстычныя аб'екты можна будзе наведаць раніцай і ўвечары.
Адзначаецца, што скарочаны рэжым працы аб'ектаў будзе доўжыцца да тых часоў, пакуль тэмпература паветра будзе вышэйшай за 39 градусаў.
Культурныя помнікі і марскія курорты Грэцыі штогод прыцягваюць у краіну мільёны гасцей з усяго свету. Як чакаецца, у гэтым годзе Грэцыю наведаюць да 30 млн турыстаў.