25 жніўня а 19 гадзіне на Ўправе БНФ адбудзецца ўрачыстае закрыцьцё выставы "Заснавальнікам БНР".
Сярод запрошаных бард Зьміцер Бартосік і іншыя.
У экспазыцыі прадстаўленыя больш за трыццаць твораў беларускіх мастакоў з прыватнай калекцыі кіраўніка клюбу "Спадчына" Анатоля Белага. У ліку аўтараў твораў выставы – народны мастак Беларусі
Ўладзімер Стальмашонак, вядомы беларускі графік Мікола Купава, старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына", кіраўнік творчае суполкі "Пагоня" Алесь Марачкін і іншыя творцы.
Пасьля закрыцьця выстава яшчэ прадзейнічае тыдзень.