Зьехаліся на яго музыкі ня толькі з самой Сербіі, але і суседняй Харватыі. Цырымонія адкрыцьця помніка Бобу Марлі адбылася сярод ночы. Арганізатары кажуць, што ураджэнец Ямайкі Боб Марлі прапагандаваў у сваёй музыцы мір і талерантнасьць.
Сербскі музыка Ёван Маціч і харвацкі рокер‑вэтэран Дада Топіч сарвалі пакрывала са статуі, якая адлюстроўвае Марлі з гітарай і ўзьнятым уверх кулаком правай рукі.
Арганізатары кажуць таксама, што гэта першы ў Эўропе манумэнт, прысьвечаны Бобу Марлі.
У краінах былой Югаславіі трыдыцыя такога ўшанаваньня зорак шоў‑бізнэсу набірае моц. Ня так даўно ў адным сербскім мястэчку паставілі помнік Джоні Вайсмюлеру, выканаўцы ролі Тарзана.
Жыхары іншай сербскай вёскі, Жыцістэ, паставілі помнік легендарнаму Рокі. Ён мае ратаваць вёску ад пастаянных паводак, бо мясцовыя жыхары мяркуюць, што іх вёску нехта сурочыў.
У басьнійскім горадзе Мостар паставілі помнік Брусу Лі.
Яго паставілі як сымбаль непрыняцьця падзелу паводле этнічнай прыкметы, празь якую ў 1990‑ыя адбылася самая крывавая вайна ў Эўропе пасьля Другой сусьветнай.