Белы крот — вельмі рэдкая істота. Па-першае, альбіносы самі па сабе нараджаюцца вельмі рэдка. Па-другое, альбіносы больш схільныя да розных хваробаў і часцей за ўсё паміраюць рана. А гаворка ідзе, усё ж такі, пра жывёлу якая і на паверхні зямлі бывае рэдка. Таму знаходкі кратоў-альбіносаў прыцягваюць увагу спецыялістаў ды калекцыянераў.

Праўда, баранскаму крату пашанцавала — ён быў злоўлены добрымі людзьмі, якія, зразумеўшы, наколькі рэдкі звярок апынуўся ў іх пастцы, не сталі яго аддаваць спецыялістам або прадаваць калекцыянерам, перадае партал orsha.eu. 

Пасля невялікай фотасесіі, звярок быў накормлены чарвякамі (дзіўна, але дзікая жывёла, якая пры нармальных абставінах не кантактуе з людзьмі, спакойна прыняла пачастунак ад жыхароў наземнага свету) і адпушчаны на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0