У швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Супернікам пераможцы пары БАТЭ — «Алашкерт» будзе пражская «Славія». Першы матч адбудзецца ў Празе.

У «Славію» зараз укладаюцца вялікія грошы, чэшскі клуб узмацніўся ветэранамі Дані, Халілам Алтынтопам і Русланам Ротанем.

Сярод іншых варыянтаў маглі патрапіцца клубы з Ірландыі, Ісландыі, Нарвегіі, Малдовы і некаторых іншых краін.

Нагадаем, што ў Барысаве ў першым матчы 2-га раўнду БАТЭ і «Алашкерт» згулялі ўнічыю 1:1. Матч у адказ пройдзе ў Ерэване ў аўторак 18 ліпеня.

Маскоўскі ЦСКА, які ўзначальвае Віктар Ганчарэнка, згуляе з грэчаскім АЕКам, а кіеўскае «Дынама» Аляксандра Хацкевіча — са швейцарскім «Янг Бойзам».

Гульні 3-га раўнду 25-26 ліпеня і 1-2 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0