Найбуйнейшы часопіс аб падарожжах Travel+Leisure склаў рэйтынг найлепшых гарадоў свету для турыстаў. Першы радок у топе заняў мексіканскі горад Сан-Мігель-дэ-Альендэ, гістарычны цэнтр якога ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На другім месцы топу — амерыканскі горад Чарлстон, які знакаміты дзякуючы форту Самтэр: з бітвы за яго пачалася грамадзянская вайна паміж Поўначчу і Поўднем. Трэці радок рэйтынгу заняў тайскі Чыангмай, у якім размяшчаецца больш за 300 будыйскіх храмаў. На чацвёртым месцы — японскі Кіёта, на пятым — італьянская Фларэнцыя.

У топ-15 таксама ўвайшлі: Аахака (Мексіка), Хаян (В'етнам), Кейптаўн (ПАР), Убуд (Інданезія), Луангпхабанг (Лаос), Санта-Фе (ЗША), Рым, Сіемреап (Камбоджа), Удайпур (Індыя) і Барселона.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна