14 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела ў апеляцыйным парадку справу аб жорсткім забойстве маладой пары на вуліцы Алібегава ў Мінску. Рашэнне Мінскага гарадскога суда ад 6 сакавіка адмянілі, крымінальную справу накіруюць на новы разгляд.

Нагадаем, што прысуд па гучным забойстве быў вынесены 6 сакавіка. Мінчанка Аліна Шульганава замовіла двум знаёмым збіццё свайго экс-бойфрэнда і яго новай дзяўчыны. Аднак тыя забілі маладзёнаў.

Аліна Шульганава, фота Сяргея Гудзіліна

Аліна Шульганава, фота Сяргея Гудзіліна

Пракурор Наталля Пятроўская патрабавала расстраляць Сухарку і Жыльнікава, а Шульганаву асудзіць на 15 гадоў. Але суддзя Максім Лапко вынес мякчэйшы прысуд: Аліна Шульганава атрымала 12 гадоў у калоніі агульнага рэжыму плюс канфіскацыю маёмасці, яе «кілеры», 23-гадовы Вячаслаў Сухарка і 44-гадовы Аляксандр Жыльнікаў былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне ва ўмовах асаблівага рэжыму.

Вячаслаў Сухарка, фота Сяргея Гудзіліна

Вячаслаў Сухарка, фота Сяргея Гудзіліна

На апеляцыю падалі абодва бакі. Адзначым, што Шульганава і Жыльнікаў лічаць пакаранне надта жорсткім, а Вячаслаў Сухарка — наадварот. Ён просіць замяніць яму пажыццёвае зняволенне расстрэлам.

З Сухаркам згодна і пракуратура — абвінавачанне таксама лічыць прысуд надта мяккім і просіць расстраляць мужчын.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?