Тэлевядучая і блогерка Ганна Бонд выклікала абурэнне многіх карыстальнікаў фэйсбука сваім меркаваннем пра навязванне беларускай мовы. 

«Мне падабаецца «МОЛОКО», мяне больш раздражняе навязванне «МАЛАКА», — напісала яна.

Ганна Бонд апелюе да гісторыі «Савушкавага» — кампанія прынцыпова адмаўляецца дадаваць на ўпакоўку сваіх прадуктаў інфармацыю па-беларуску.

«Каб любіць беларускую мову, не абавязкова гаварыць толькі на ёй, — працягнула яна сваю думку. — Трэба з сябе пачынаць), потым на малако пераключацца».

У дыскусію з Бонд уступілі Эдуард Пальчыс, Антон Матолька, Зміцер Дашкевіч і многія іншыя карыстальнікі фэйсбука.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?