Доўгачаканы спрыяльны летні цёплы дождж сустрэў ранкам 24 жніўня прадстаўнікоў украінскай дыяспары, жыхароў Берасьця, якія прыйшлі да помніку Тарасу Шаўчэнку ў Дзень незалежнасьці Украіны. Пасьля кароткай прамовы і віншаваньня прысутных са сьвятам Генэральным консулам Украіны прысутныя ўсклалі кветкі да падножжа помніка. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел дэлегацыя берасьцейскіх сацыял-дэмакратаў. Усе прысутныя былі запрошаныя на канцэрт заслужанай артысткі Украіны, эстраднай сьпявачкі Лесі Горавай і народнага калектыву «Вянок» з м.Гута Ратненскага раёну Валынскай вобласьці, які пазьней адбыўся ў цэнтры маладзёжнай творчасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?