Панядзелак, 25 жніўня, 21.45. Дакумэнтальны фільм

Рэж. Ульфа фон Мэхаў, 1994 г., Нямеччына.

Нямецкую яўрэйку высылаюць у працоўны лагер у Менск. Там у яе закахаецца капітан Люфтвафэ і збяжыць з ёй і яшчэ 15 іншымі вязнямі да партызанаў. Каханкамі пачынае цікавіцца НКВД. Іх выцягваюць з лесу і спрабуюць зрабіць з немца будаўніка будучай ГДР, а з яўрэйкі — актывістку ў Яўрэйскай Аўтаномнай Акрузе ў глыбокай Сібіры. Жах таталітарнай дзяржавы і выпадковасць чалавечага лёсу. Галоўная гераіня фільму засталася ў СССР, Расейскай Федэрацыі. Вельмі добра задакументаваная гісторыя. У фільме выступаюць героі гэтай сапраўднай гісторыі. Іх сённяшні лёс не пакіне гледача абыякавым.

* * *

Сыгнал незалежнага беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканалу цяпер даступны праз спадарожнік «Сырыюс‑4». Адначасова «Белсат» застаецца на спадарожніку «Астра». Парамэтры каналу на «Сырыюсе»:

Пазыцыя 5° E, Палярызацыя H, Частата 12 379,6 МГЦ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?