У Ізраілі ёсць месца, дзе з сярэдзіны 1950-х штогод сустракаюцца да 10 тысяч чалавек з усяго свету. Гэта людзі рознага лёсу, некаторыя дасягнулі вельмі высокіх пасадаў на сваіх новых радзімах, але аб’ядноўвае іх адно – усе калісьці жылі ў Беларусі і маюць у сэрцы вялікі сэнтымент да краіны свайго паходжання. Таму месца іх спатканняў называецца «Беларускі лес». «Беларускі лес» унікальны таму, што ніводная падобная суполка не здолела сфармавацца ў так добра зарганізаваную традыцыйную імпрэзу. Фільм стараецца распавесці, чаму так сталася, што людзі з вядомымі ў свеце культуры, навукі, палітыкі прозвішчамі так чула і пяшчотна ставяцца да сваіх сувязяў з Беларуссю.

* * *

Сыгнал незалежнага беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканалу цяпер даступны праз спадарожнік «Сырыюс‑4». Адначасова «Белсат» застаецца на спадарожніку «Астра». Парамэтры каналу на «Сырыюсе»:

Пазыцыя 5° E, Палярызацыя H, Частата 12 379,6 МГЦ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?