Актывісты ўварваліся на тэрыторыю Дому ўраду і блякавалі рэзыдэнцыю прэм’ер-міністра Самака Сундаравэя. Яны патрабуюць адстаўкі прэм’ера.
Апазыцыйныя сілы Тайлянду сапраўды ўсхадзіліся – па вуліцах гуляюць людзі, ўзброеныя нажамі і агнястрэльнай зброяй. У ход ідуць нават клюшкі для гольфу.
Велізарны натоўп абкружыў комплекс урадавых будынкаў. Прадстаўнікі апазыцыі ўжо захапілі Бюро па бюджэце.
Яны выбілі дзьверы ведамства і цяпер штурмуюць Міністэрства фінансаў. Паліцыя бясьсільная
Дэманстранты здолелі прарвацца да Дому ўраду, каля сотні актывістаў ускараскаліся на яго і размахваюць сьцягамі Тайлянду і штандарамі ў падтрымку манархіі
Выступ арганізаваны Народным альянсам за дэмакратыю. Ён сфармаваны размаітымі групамі манархістаў і бізнэсоўцамі, зьвязанымі з арміяй.
Некалькі актывістаў НАД былі сяньня арыштаваныя. Ім удалося на нейкі час захапіць штаб-кватэру Тайляндзкай нацыянальнай радыёвяшчальнай службы.