Уважлівы чытач даслаў у рэдакцыю «Нашай Нівы» фота з мінскага парку імя Чавеса.

На мемарыяльнай шыльдзе, апроч тэксту, размешчаныя абрысы краіны, якой няма ні ў адным атласе — на гэта і звярнуў увагу чытач.

Але высветлілася, што гэта Венесуэла з далучанай да яе Гаянай — англамоўнай краінай у Лацінскай Амерыцы.

Венесуэла мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да яе праз рэгіён, багаты на золата, але адабраць тую тэрыторыю не можа (а гэта 5/8 ад Гаяны).

Мы спыталіся ў пасольстве Венесуэлы, ці гэта яны ініцыятары такога дызайну. Тыя адказалі, што так, бо лічаць абазначаныя вобласці сваёй тэрыторыяй.

Ці гэта ёсць афіцыйнай пазіцыяй Беларусі па тэрытарыяльнай спрэчцы Гаяны і Венесуэлы, нам высветліць не ўдалося — у прэс-службе Мінгарвыканкама не здолелі знайсці аўтара шыльды.

Сказалі толькі, што ўзгадненнем зместу займаецца звычайна камісія пры раённай адміністрацыі — у гэтым разе адміністрацыя Фрунзенскага раёна сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?