У Мінску двое кішэннікаў спрабавалі скрасці ў маладога чалавека кашалёк, але яму ўдалося затрымаць аднаго з іх, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Мінчук ехаў у аўтобусе, калі заўважыў, што з яго сумкі нехта выцягнуў партманэ з грашыма. Павярнуўшыся, ён убачыў двух незнаёмых мужчын, адзін з якіх збег, як толькі аўтобус спыніўся. Другі зламыснік таксама паспрабаваў уцячы, аднак пацярпелы затрымаў мужчыну і стаў патрабаваць вярнуць выкрадзенае. Высветліўшы, што партманэ знаходзіцца ў саўдзельніка, ён выклікаў міліцыю.

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі 32-гадовага мужчыну, які, як высветлілася, быў раней судзімы за кішэнныя крадзяжы. Неўзабаве быў затрыманы і яго саўдзельнік — 34-гадовы мінчанін, раней судзімы за рабаванне.

У дачыненні да зламыснікаў распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 («Крадзеж») КК РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?