У Туркменістане кнігі аўтарства мясцовага прэзідэнта і па сумяшчальніцтве актыўнага пісьменніка Гурбангулы Бердымухамедава пачалі ўголас чытаць па тэлевізары замест забаўляльных перадач. Пра гэта ідзе гаворка ў сюжэце «Настоящего времени».

«Прэзідэнт Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедаў не толькі доктар, спартсмен і музыка, але і пладавіты пісьменнік, які напісаў больш за 40 кніг: пра лекавыя расліны, коней, гарбату і «шчаслівае жыццё», — адзначае выданне.

Цяпер кнігі прэзідэнта чытаюць па туркменскім тэлебачанні замест забаўляльных перадач.

Нагадаем, яшчэ адзін таленавіты кіраўнік — прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура — вядзе на мясцовым радыё і ТБ шоу пра сальсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?