Вакаліст гурта Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан знойдзены мёртвым у доме ў Каліфорніі. Пра гэта першым паведаміў таблоід TMZ.

Паводле інфармацыі TMZ, Бэнінгтан павесіўся. Яму быў 41 год.

Як паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах, музыкант раніцай у чацвер быў знойдзены мёртвым у прыватнай рэзідэнцыі ў Палас-Вердэс-Эстэйтс у Лос-Анджэлесе.

***

Пазней паліцыя пацвердзіла інфармацыю пра смерць спевака іншым СМІ, у тым ліку выданню Variety і агенцтву Associated Press. Пра смерць напісаў Fox News.

TMZ дадае, што Бэнінгтан пакончыў з сабой у дзень нараджэння свайго сябра - лідара гурта Soundgarden Крыса Корнэла, які памёр 18 траўня ў адным з гатэляў Дэтройта. Судова-медыцынскія эксперты пацвердзілі, што Корнэл таксама скончыў жыццё самагубствам.

 На працягу многіх гадоў Бэнінгтан змагаўся з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю. У спевака засталіся шэсць дзяцей ад дзвюх жонак.

Чэстэр Бэнінгтан нарадзіўся ў Фініксе ў 1976 годзе. Музычную кар'еру ён пачаў у 17 гадоў у групе Gray Daze, у ў 1997 годзе стаў вакалістам у Linkin Park.

З Linkin Park Бэнінгтан запісаў сем студыйных альбомаў, многія з якіх сталі плацінавымі. Апошні з іх, One More Light, выйшаў у маі гэтага года.

У адным з інтэрв'ю ён заяўляў, што падумваў пра самагубства з-за таго, што ў дзяцінстве зведаў сэксуальны гвалт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0