39-гадовага жыхара Брэста асудзілі за гвалт у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі, піша Tut.by

Інцыдэнт, за які асудзілі берасцейца, адбыўся 13 мая. Мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пераходзячы дарогу абразліва выказаўся ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, якія ехалі ў службовым аўтамабілі і спыніліся прапусціць пешаходаў. Міліцыянты спынілі жыхара горада і папрасілі прад'явіць дакументы. Аднак пашпарта ў яго з сабой не аказалася. Тады мужчыну праводзілі ў патрульны аўтамабіль, каб у пастарунку высветліць яго асобу.

У транспартным сродку мужчына паводзіў сябе непрыгожа. Па дарозе ў райаддзел ён ударыў рукой па галаве міліцыянта, які сядзеў побач з ім на заднім сядзенні, а потым пагражаў адкусіць яму нос. Каб утаймаваць парушальніка, на яго надзелі кайданкі.

«20 ліпеня суд Ленінскага раёна прызнаў абвінавачанага вінаватым па артыкуле 364 КК (насілле ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і прызначыў адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу», - паведаміла памочнік пракурора Берасця Галіна Шапавал.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0