Пад Віцебскам малады кіроўца легкавіка сутыкнуўся з аўтапоездам, у выніку ДТЗ траўмаваныя тры чалавекі.

Аварыя здарылася 20 ліпеня каля 16 гадзін на першым кіламетры аўтадарогі Р49 (паўднёва-заходні абыход Віцебска). 18-гадовы кіроўца аўтамабіля «Форд» не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтапоездам (грузавы аўтамабіль «Сканія» з паўпрычэпам), якім кіраваў мужчына 1968 года нараджэння.

У выніку ДТЗ траўмаваныя кіроўца і два пасажыры легкавіка. Усе трое — жыхары Полацка. Як высветлілася, кіроўца «Форда» атрымаў пасведчанне кіроўцы за 9 дзён да аварыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?