Самая вялікая праблема заключаецца ў тым, што многія прадукты з пластыка, такія як упаковачны матэрыял і поліэтыленавыя пакеты, выкарыстоўваюцца вельмі нядоўга, а затым выкідваюцца.

Больш за 70% усёй вырабленай пластмасы цяпер валяецца на смеццевых звалках ці проста забруджвае навакольнае асяроддзе, у тым ліку — сусветны акіян.

Пад кіраўніцтвам прамысловага эколага Роланда Гейера навукоўцы ацанілі, колькі ўсяго пластмасы было выраблена ў свеце, як і дзе ўсе гэтыя палімеры выкарыстоўваюцца і дзе яны ў выніку аказваюцца.

Вось асноўныя высновы навукоўцаў:

  • у свеце выраблена 8 300 000 000 тон пластмасы;
  • палова яе была выраблена за апошнія 13 гадоў;
  • каля 30% усёй вырабленай раней пластмасы да гэтага часу знаходзіцца ў абароце;
  • з усёй выкінутай пластмасы толькі 9% было перапрацавана;
  • каля 12% было спалена, 79% адпраўлена на сметнікі;
  • самы кароткі тэрмін выкарыстання вырабаў з пластмасы — ва ўпаковачнае галіны: менш за год;
  • самы доўгі тэрмін выкарыстання вырабаў з пластмасы — у будаўнічай індустрыі і машынабудаванні;
  • калі цяперашняя тэндэнцыя вытворчасці захаваецца, да 2050 года будзе выраблена 12 мільярдаў тон пластмасы;
  • у 2014 годзе ў Еўропе перапрацоўвалася 30% пластыкавых адходаў, у Кітаі — 25%, у ЗША — 9%.

Спосабаў назаўжды пазбавіцца ад пластмасы няшмат. Яе можна знішчыць тэрмічным спосабам у працэсе піролізу або проста спаліць, хоць апошні варыянт шкодны як для чалавека, так і для навакольнага асяроддзя.

Так што горы пластыка працягваюць расці, і, як сцвярджае Роланд Гейер і яго калегі-эколагі, яго ўжо назапасілася столькі, што пластмасай можна цалкам пакрыць вялікую краіну, такую як Аргенціна.

«Мы не стамляемся паўтараць: немагчыма справіцца з тым, што нельга падлічыць. Таму наша ідэя ў тым, каб проста прадставіць свету гэтыя лічбы, не сцвярджаючы пры гэтым, што менавіта трэба рабіць, і проста пачаць на гэтую тэму канструктыўную дыскусію», — кажа навуковец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?