Сонечныя батарэі размешчаныя, як няцяжка здагадацца, на даху цягніка і могуць генераваць да 20 кілават-гадзін энергіі за суткі. Батарэя цягніка дазваляе назапасіць лішак электраэнергіі і выкарыстоўваць яго ў начны або пахмурны час сутак. Напэўна, шмат хто задасць пытанне: «А чаму цягнік «амаль цалкам» працуе на сонечнай энергіі?». Справа ў тым, што цягне вагоны звычайны дызельны лакаматыў. На энергіі адзінай зоркі Сонечнай сістэмы будуць працаваць толькі вузлы абслугоўвання пасажыраў: асвятленне вагонаў, інфармацыйныя дысплэі, вентылятары, аўтаматычныя дзверы і многае іншае.

Але нават нягледзячы на гэта, эканомія паліва і клопат аб навакольным асяроддзі будзе вельмі вялікі. Да прыкладу, па падліках спецыялістаў, калі перавесці на сонечную энергію ўсе 11 000 цягнікоў, якія штодня курсіруюць па чыгунцы Індыі, то на працягу 10 гадоў такі падыход дазволіць ашчадзіць каля $6,3 мільярда. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?