Падчас выступлення ў Кіеве Аляксандра Лукашэнкі стала кепска кіраўніку Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Віктару Назаранку, піша Украінская праўда

Падчас выступу Лукашэнкі, яму стала дрэнна, ён страціў прытомнасць. На гэта звярнуў увагу Лукашэнка і папрасіў узяць крэсла, каб дапамагчы Назаранку.

За некалькі імгненняў ахоўнікі вынеслі чыноўніка з залы, дзе праходзіла мерапрыемства.

А крыху пазней паведамілі, што з Назаранкам усё ў парадку, яму стала лепш. Яму аказваюць медыцынскую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0